?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Дапамога — бягучае

1. Гатовых перадачаў на Ўправе зараз столькі, што вольных участкаў падлогі бадай што няма. :) Заўтра збор пакункаў будзе прыпынены, ўсе сілы будуць кінутыя на дастаўку. З самага ранку патрэбныя як мага болей людзей, гатовых адвозіць перадачы на Акрэсьціна/Скарыны/Жодзіна!!

2. Калі ўсе перадачы зь «першай хвалі» будуць разьвезеныя, ізноў пачнецца ўпакоўка. Але ў новыя перадачы ўжо ня пойдуць адзінкавыя рэчы кшталту адзеньня, мыла, зубных шчотак і г. д. — толькі тое, што мае ўласьцівасьць сканчацца і чаго можа не хапіць, альбо чаго ў першай хвалі ня ўсім хапіла. Вада, сурвэткі, цыгарэты, кнігі… Дакладны сьпіс патрэбных рэчаў, напэўна, зьявіцца бліжэй да справы. Аднак з пітнай вадой і кнігамі ўжо сёньня былі праблемы, таму іх можна несьці хоць заўтра, і чым болей, тым лепей.

3. Хто яшчэ посьціць навіны з Управы? Нехта з тых, хто там увечары заставаўся, як быццам зьбіраўся нешта запосьціць, але нідзе нічога такога ня бачна…

Comments

( 1 comment — Leave a comment )
rabinowicz
Dec. 23rd, 2010 09:16 pm (UTC)
я ещё тёткам скидываю на мамский форум :)
( 1 comment — Leave a comment )

Latest Month

July 2017
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Page Summary

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow